Круглы стол "Песняры беларускай душы"

23 верасня ў галоўным корпусе ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся круглы стол "Песняры беларускай душы", прысвечаны 140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, 110-годдзю Максіма Танка. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Цэнтр даследаванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства, які дзейнічае пры факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму.

 

У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы - дырэктар музея Г. Галінская і вядучы навуковы супрацоўнік П. Каралёў.

Быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве ГрДУ імя Янкі Купалы і  Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, дзе акрэслены шэраг сумесных мерапрыемстваў па ўшанаванню памяці народнага паэта. Пад час круглага стала выступіла старшая выкладчыца кафедры турызму і культурнай спадчыны С. Чувак, якая распавяла прысутным аб цікавых старонках біяграфіі Якуба Коласа. Мадэратарам мерапрыемства выступіў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кіраўнік Цэнтра даследаванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства А. Горны, які таксама распавеў аб невядомых фактах з жыцця Максіма Танка. Круглы стол выклікаў жывую зацікаўленнасць студэнтаў з розных факультэтаў - філалагічнага, педагагічнага, факультэта мастацтваў і дызайна, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1150.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1151.jpeg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1152.jpeg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1153.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1154.jpeg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1155.jpeg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1156.jpeg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1157.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1158.jpg

Вход на сайт