Адкрыццё новага сезона "Інтэлектуальных серад" гуртка НіКа
15 верасня распачаўся новы сезон цыкла публічных дыскусій "Інтэлектуальныя серады" студэнцкага навукова-даследчага гуртка НіКа, якія традыцыйна праводзяцца з 2016 г. Запрошаным спікерам быў пастар Уладзімір Татарнікаў - настаяцель лютэранскай царквы Св. Іаана ў Гродна, які распавёў студэнтам аб гісторыі і сучасным стане лютэранскай абшчыны ў нашым горадзе. Мадэратарам мерапрыемства быў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны.