У спартыўна-турыстычным паходзе па Аўгустоўскаму краю

14 верасня   студэнты  2 курса  дзённай і завочнай скарочанай форм навучання разам з выкладчыкамі здзейснілі   паход па Аўгустоўскаму краю.  Удзельнікі пахода прайшлі   па тэрыторыі  шлюза Дамброўка - возера Яндрэня - возера Кавеня - вёскі Сонічы і  ўздоўж  Аўгустоўскага канала.

У ходзе пахода  студэнты  пазнаёміліся з мемарыялам савецкіх воінаў-абаронцаў 68-га  Гродзенскага  ўмацаванага раёна Лініі Молатава ў першыя дні фашысцкай агрэсіі. Студэнтамі былі атрыманы навыкі падрыхтоўкі і ажыццяўлення спартыўна-турыстычнага пахода, якія  спатрэбяцца ім у далейшай  прафесійнай практыцы. Добрае вераснёўскае надвор’е спрыяла  бадзёраму настрою  усіх удзельнікаў гэтай аўгустоўскай вандроўкі.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1073.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1074.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1075.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1076.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/1077.JPG

Вход на сайт