Лекцыя ў храме Аўгустоўскай іконы Божай Маці
У нядзелю 11 верасня ў прыхадскім цэнтры храма Аўгустоўскай іконы Божай Маці па запрашэнню іерэя Георгія Скорба адбылася лекцыя дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандра Горнага. У сваім выступе гісторык закрануў цікавыя сюжэты мінулага Гродзенскай праваслаўнай епархіі, раскрыў малавядомыя старонкі жыцця і дзейнасці гродзенскіх праваслаўных святароў і царкоўнаслужыцеляў. Мерапрыемства адбылося ў рамках рэалізацыі дагавора аб супрацоўніцтве ГрДУ імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і было прымеркавана да 30-годдзя адраджэння епархіі, якое адзначаецца ў гэтым годзе.