Археалагічны гурток прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 894-годдзю горада Гродна
Археалагічны гурток, у асобе студэнта 3 курса Паўла Жабінскага прыняў удзел у святкаванні 894-годдзя горада Гродна, якое адбылося 3 верасня ў Парку Жылібера. Студэнцкі навуковы калектыў разам з Гродзенскім абласным цэнтрам турызму і краязнаўства прадставілі выставу, прысвечаную старажытнаму узбраеню, якое выкарыстоўвалі першабытныя людзі на тэрыторыі Беларусі ў каменным і бронзавым вяках.
Таксама на дадзенай пляцоўцы былі размешчаны матэрыялы, якія з’яляюцца вынікамі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Гродна, праведзеных кафедрай гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін за апошнія гады. Неабходна адзначыць, што гурткоўцы прымаюць актыўны ўдзел у гарадскіх мерапрыемствах па папулярызацыі археалагічнай і гістарычнай спадчыны Гродзеншчыны.
Наступнае мерапрыемста ў якім прыме ўдзел археалагічны гурток – музейны фэстываль. Запрашаем вас на пляцоўку Новага палаца ў Гродна 10 верасня ў 17.00. Будзе цікава!