"КНІЖНЫ КЛУБ"
12 траўня на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося першае паседжанне «Кніжнага клуба». Вядучай была студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» Дыяна Багамаева. Студэнты ў нязмушаным фармаце абмяркоўвалі апавяданне Віктара Праўдзіна “Цукеркі ад бацькі”.
У дадзеным апавяданні ўзнімаюцца важныя сацыяльныя праблемы: праблема сям'і ў перыяд разводу, стаўленне бацькі з дзецьмі, пасля сыходу з сям'і і іншае. Кожны падзяліўся сваім уражаннем і напрыканцы мерапрыемства падвялі агульныя высновы. Чакаем усіх жадаючых на наступным паседжанні «Кніжнага клуба».
Сачыце за абнаўленнямі, ваш ФГКіТ.