Лекцыя ў храме прыхода прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага
8 мая па запрашэнню протаіерэя Іаана Велісейчыка ў храме прыхода прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага прачытаў лекцыю аб гісторыі Гродзенскай епархіі дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны.
Лекцыя была прымеркавана да 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях і 30-годдзя адраджэння Гродзенскай епархіі і ажыццяўлялася ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве епархіі з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы. Аляксандр Горны агучыў перад прысутнымі асноўныя вехі гісторыі Праваслаўнай царквы на Гродзеншчыне, расказаў аб вядомых царкоўнаслужыцелях, якія былі звязаны з Гродзенскай епархіяй месцам свайго нараджэння альбо служэння.