"Ля вытокаў"

У пачатку мая 2022 г ў нядзельнай школе прыхода храма Ражджаства Хрыстова горада Гродна адбылася сустрэча кандыдата гiстарычных навук, дацэнта кафедры гiсторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ Святланы Сiлавай з прыхаджанамi на тэму “Ля вытокаў”, прысвечаная 1030-годдзю Праваслаўя на беларускiх землях і 30-годдзю адраджэння Гродзенскай епархіі.

 

Найбольш дакладнаму раскрыццю тэмы спрыяла прэзентацыя з фотаздымкамi i малюнкамi розных часоў. Пачала Святлана Уладзіміраўна з агульнай інфармацыі пра распаўсюджванне праваслаўнай веры на тэрыторыі сучаснай Беларусі. З увагай удзельнiкi сустрэчы слухалi цiкавыя звесткi аб святых Еўфрасiннi Полацкай i Кiрыле Тураўскiм.

Асаблівую ўвагу Святлана Уладзіміраўна надала раскрыццю тэмы рэстаўрацыі і сучаснага стану Барысаглебскай (Каложскай) царквы. Распавяла пра тое, што царква зладжаная з плінфы, адрозніваецца ўнікальным дэкорам фасадаў, аздоблена ўстаўкамі з каляровых валуноў і маёлікі. За падвойнымі сценамі ўтоеныя не толькі галаснікі, якія надаюць гукам надзвычайную акустыку, але і лесвiца, па якой можна прайсці і сёння.

Напрыканцы сустрэчы Святлана Уладзіміраўна адказала на пытанні прысутных.

 

Вход на сайт