"Край Гарадзенскі"- 10 гадоў разам!
30 красавіка ў сцянах Першай гродзенскай гімназіі імя акадэміка Я.Ф. Карскага адбылася 10-я абласная краязнаўчая канферэнцыя вучняў “Край Гарадзенскі”. На 25 секцыях (па розных плынях краязнаўства), самая вялікая ў краіне рэгіянальная канферэнцыя сабрала (offline і on-line) каля 280-ці выступоўцаў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці, а таксама са школ і каледжаў Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей.
Работа канферэнцыя ажыцяўлялася пад эгідаю Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства і ГрДУ імя Янкі Купалы. Сярод арганізатараў альбо 50-ці членаў журы секцый традыцыйна было шмат выкладчыкаў нашага ўніверстэта: Амелька С.У, Марозава С.В., Гецэвіч А.К., Ярмак Ю.Г., Жылко У.А., Горны А.С., Ляўшук У.Я., Карнялюк В.Р., Созінаў А. В., Янчурэвіч В.В., Рыжая А.В.
Юбілейная канферэнцыя, па-свойму, падводзіла рысу пад дзесяцігоддзем развіцця школьнага краязнаўства, дэманстравала дасягненні не толькі сёнешніх, але і папярэдніх тандэмаў “вучань-настаўнік” у арганізацыі даследчай работы, у школьным ажыцяўленні першых крокаў у навуку. Бесспрэчна, што досвед дадзенай канферэнцыі можа быць назапашаны для далейшых крокаў у развіцці краязнаўчай работы з вучнёўскай моладдзю на ўсіх узроставых этапах. Адметныя элементы арганізацыі “Края Гарадзенскага”, пэўна варта ўлічыць пры ажыцяўленні іншых прэзентацыях ворчых дасягненняў вучняў і студэнтаў.