ВІНШУЕМ ДЗЯНІСА ЕРЧЫКА!
Студэнт 4 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» Дзяніс Ерчык 24 сакавіка паспяхова вытрымаў атэстацыю Нацыянальнага агенства па турызму Рэспублікі Беларусь на атрыманне пасведчання экскурсавода. Пасведчанне экскурсавода — адно са сведчанняў прафесійнай кампетэнцыі, якое маюць магчымасць набыць студэнты турыстычнай спецыяльнасці нашага ўніверсітэту за гады вучобы. Гэтаму прысвечаны цыкл вучэбных курсаў, сярод якіх, найперш, «Экскурсазнаўства» (выкладчыкі Чувак С.В. і Грыгарчук Р.С.), а таксама студэнцкі валанцёрскі гурток «ЭкскурсаВеДы». Упэўнены, што дадзеная прыступка для Дзяніса Ерчыка будзе адной са шматлікіх, якія будуць весці ўверх, для дасягнення самых высокіх мэтаў.