Экскурсія ў рамках Сусветнага дня гісторыка
У рамках Сусветнага дня гісторыка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Гісторыя" была арганізавана экскурсія па выставачнай экспазіцыі "Ad Memoriam".
Адзін з аўтараў канцэпцыі выставы кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Сяргеевіч Горны натхнёна расказаў студэнтам пра тых выдатных гісторыкаў Гродзенскага ўніверсітэта, якія пакінулі значны след і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё гістарычнай навукі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.