Хутка Вялікдзень. Знаёмімся з традыцыямі...

25 сакавіка студэнты 1 курса  спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць»  разам з дацэнтамамі кафедры турызму і культурнай спадчыны —  Семянчук А.А. і Карнялюком В.Р. наведалі дзве выставы ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры  народнай творчасці, які з’яўляецца філіялам кафедры. 

 

Выставы прысвечаны, адпаведна,  надыходзячым Вялікодным святам і творам гродзенскага майстра выцінанкі Станіслава Вітольдавіча Муліцы. Галоўны спецыяліст па народных традыцыях Цэнтра Яніна Анатольеўна Барысевіч пазнаёміла з творамі народных майстроў Гродзенскай вобласці, прысвечаных тэматыцы Вялікдня. Далей, Станіслаў Муліца правёў  са студэнтамі сваеасаблівы майстар-клас, уключыў усіх у творчы працэс выцінанкі.  Знаёмства з традыцыйнай беларускай  культурай — адзін з ключавых элементаў павялічэння прафесійных кампетэнцый студэнтаў, неабходных для развіцця ўнутранага і ўязднога  турызму.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0423.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0424.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0425.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0426.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0427.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0428.JPG

Вход на сайт