Трэвэл-блогер на "Інтэлектуальных серадах" гуртка НіКа
17 сакавіка у рамках цыкла публічных дыскусій "Інтэлектуальныя серады" студэнцкага навукова-даследчага гуртка "НіКа" адбыўся выступ трэвэл-блогера, падарожніцы і выпускніцы нашага факультэта, магістра гістарычных навук Карыны Гінько.
Запрошаны спікер распавяла прысутным аб тым, як зрабіць гісторыю Беларусі папулярнай і цікавай з дапамогай сацыяльных сетак, расказала аб малавядомых гістарычных мясцінах Беларусі, якія могуць стаць прывабнымі турыстычнымі аб'ектамі. На сустрэчы прысутнічалі не толькі сябры гуртка "НіКа", але і студэнты спецыяльнасці "Інфармацыія і камунікацыя", аспіранты кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. Мадэратарам мерапрыемства быў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны.