Вядома, что ў сучасным свеце вельмі цэняцца дзве рэчы – час і інфармацыя

Студэнты 2-га курса спецыяльнасці "Журналістыка" ў рамках курса «Часопісная перыёдыка» 15 сакавіка наведалі юнацкі філіял ДУК "Гродзенская абласная бібліятэка iмя Я.Ф. Карскага», вядомы як дом-музей Э. Ажэшкі. Бібліятэка мае вялікі фонд як беларускіх, так і замежных часопісаў, якія здольны задаволіць густы кожнага чытача.


Вялікую цікавасць выклікала экскурсія па музеі гродзенскай пісьменніцы Э. Ажэшкі. Фактычна ўсе студэнты былі ў доме-музеі ўпершыню, таму адкрывалі для сябе новыя старонкі жыцця і творчасці пісьменніцы. Пакоі з адноўленымі інтэр’ерамі як пры жыцці Э. Ажэшкі, яе рабочы кабінет і салон, камін, люстэрка і гербарыі, зробленыя самой пісьменніцай, фотаздымкі, мэбля – усё дапамагло вярнуцца ў пачатак  ХХ  стагоддзя. Акрамя магчымасці ўбачыць “ужывую” дом Э. Аэшкі, студэнты з задавальненнем праслухалі лепшыя радкі з твораў вялікай гродзенскай пісьменніцы.


Карніловіч Дамініка, студэнтка 2 курса спецыяльнасці “Журналістыка”

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0347.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0348.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0349.jpg

Вход на сайт