Археалагічны гурток прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі

Удзельнікі археалагічнага гуртка выступілі з дакладамі падчас сёмай міжнароднай навуковай канферэнцыі “Cоциальные, политические и культурные процессы на территории Центральной и Восточной Европы в исторической перспективе”, якая праходзіла 25-26 лютага 2022 года ў Палескім дзяржаўным ўніверсітэце (г. Пінск).

Навуковы кіраўнік археалагічнага гуртка старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Гаршкоў і сябры гуртка студэнты 2-га курса Мікіта Каспер і Павел Жабінскі прадставілі вынікі сваіх даследаванняў у галіне археалогіі і антрапалогіі. Для удзельнікаў канференцыі была арганізавана культурная праграма з магчымасцю наведвання археалагічных помнікаў у ваколіцах г.п. Гарадзішча і в. Заазер’е (Пінскі раён), а таксама старых могілак у Пінску.

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0312.jpeg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0313.jpeg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0314.jpeg

Вход на сайт