Дзень праваслаўнай кнігі ў Шчучыне

1 сакавіка 2022 г. у Шчучынскай раённай бібліятэцы імя Цёткі адбыўся традыцыйны навукова-духоўны форум - Дзень праваслаўнай кнігі. Мерапрыемства было прысвечана юбілейным датам Беларускай Праваслаўнай Царквы - 305-годдзю з дня нараджэння архіепіскапа Георгія (Каніскага) і 105-годдзю абрання Патрыярхам Маскоўскім свяціцеля Ціхана (Белавіна).

 

Па традыцыі у Дні праваслаўнай кнігі прынялі ўдзел чытачы бібліятэкі, праваслаўнае духавенства, настаўнікі агульнаадукацыйных школ і вучні. Сярод запрошаных гасцей быў кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, член аддзела па кананізацыі святых Гродзенскай епархіі Аляксандр Горны, які выступіў з дакладам "Беларускія эпізоды ў жыцці і служэнні Патрыярха Ціхана".

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0280.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0281.jpg

Вход на сайт