Гурток "НіКа" на прэзентацыі "Беларускага буквара"
25 лютага 2022 г. у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага адбылася прэзентацыя кнігі кандыдата культуралогіі, намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алеся Сушы "Беларускі буквар".
Аўтар грунтоўнай працы падзяліўся цікавымі фактамі з гісторыі стварэння буквароў на беларускіх землях, расказаў з якімі цяжкасцямі прыйшлося сутыкнуцца пры напісанні кнігі, падзяліўся перспектывамі даследавання гэтай тэмы. Мадэратарам мерапрыемства выступіў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны. Таксама ў прэзентацыі прынялі ўдзел студэнты нашага факультэта - сябры студэнцкага навукова-даследчага гуртка "НіКа" на чале са старастай гуртка Яўгенам Мацутай.