Профарыентацыйнае мерапрыемства ў Скідзелі
24 лютага 2022 г. у сярэдняй школе №3 г. Скідзеля у рамках "Тыдня гуманітарных навук" адбыўся выступ дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандра Горнага на тэму "Што елі і пілі нашыя продкі: гісторыя харчавання на Беларусі". Дадзенае мерапрыемства было накіравана, у першую чаргу, на абуджэнне цікавасці ў выпускнікоў школы да цікавых гістарычных сюжэтаў і прыцягнення новых абітурыентаў.
У канцы свайго выступлення Аляксандр Горны расказаў аб магчымасцях паступлення на факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, растлумачыў асаблівасці навучання на розных спецыяльнасцях.