«НОВЫЯ ФІЛАМАТЫ»

19 лютага  ў Гродзенскай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага адбылася традыцыйная чарговая міжнародная даследчая канферэнцыя вучняў «НОВЫЯ ФІЛАМАТЫ». У ёй, у якасці членаў журы секцыі гісторыі, краязнаўства і грамадазнаўства прынялі ўдзел выкладчыкі нашага факультэта — Амелька С.У. і Карнялюк В.Р.

 

Вучні  гімназіі, а таксама школ і навучальных устаноў  Расіі і Казахстана (замежныя — у фармаце on-line) прадэманстравалі  свае даследчыя дасягненні і атрымалі высокія ацэнкі журы, а таксама  шматлікія пытанні з боку ўздзельнікаў секцыі. Удзел нашых выкладчыкаў у вучнёўскай канферэнцыі  — гэта і чарговы  крок у прафарыентацыі будучых абітурыентаў.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2022/0218.jpg

Вход на сайт