Беларускую культурную спадчыну ў трэнды!
21 лютага адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы!
Мы рады паведаміць вам, што факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму і філалагічны факультэт запускаюць конкурс "Tik-tok #намове".
Што трэба зрабіць, каб увайсці ў тройку пераможцаў?
1) зняць відэа на беларускай мове
2) выкласці яго ў свой акаунт Tik-Tok з #грдунамове
3) конкурс праходзіць з 14 па 18 лютага
Тэма: Беларускую культурную спадчыну ў трэнды!
Пераможцаў вызначаць журы конкурсу, і ўжо 22 лютага яны атрымаюць свае падарункі.