Экскурсія для школьнікаў па гродзенскаму некропалю
У рамках правядзення профарыентацыйнай работы і супрацоўніцтва нашага факультэта з установамі сярэдняй адукацыі, 4 лютага была праведзена экскурсія для навучэнцаў 10-11 класаў гімназіі №7 г. Гродна па старым гродзенскім могілкам. Гродзенскі некропаль па вуліцы Антонава з'яўляецца самым старым дзеючым некропалем на тэрыторыі Беларусі і важным гістарычным аб'ектам для навуковага вывучэння і мемарыялізацыі.
Экскурсію для вучняў правялі дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, ареалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны і аспірант кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Кірыл Ананька. Падобная форма профарыентацыйнай работы з'яўляецца вельмі плённай, бо дазваляе вучням выпускных класаў непасрэдна сутыкнуцца з працай даследчыка гісторыі і ў палявых умовах уявіць, што гісторыя - гэта не толькі сырая тэорыя, але цікавыя і арыгінальныя падарожжы.