Профарыентацыйнае мерапрыемства ў Ліцэі №1 горада Гродна

28 снежня выкладчыкі кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных дысцыплін выступілі перад навучэнцамі Ліцэя №1 г. Гродна. Загадчык філіяла кафедры ў ліцэі дацэнт А.М. Загідулін расказаў пра спецыяльнасці факультэта. Навуковы кіраўнік студэнцкага археалагічнага гуртка А.Д. Гаршкоў распавёў пра студэнцкія археалагічныя экспедыцыі на факультэце, а таксама правёў майстар-клас па эксперыментальнай археалогіі. Навучэнцы Ліцэя атрымалі магчымасць паспрабаваць сябе ў вырабе крамянёвых прылад працы.

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/8022.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/8023.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/8024.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/8026.jpg

Вход на сайт