Праблемы міждысцыплінарных даследаванняў у археалогіі абмеркаваны на круглым стале

У снежні 2021 г. на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбыўся круглы стол “Міждысцыплінарныя даследаванні ў археалогіі”. Мерапрыемства было арганізавана СНК “Археалагічны гурток” і было прысвечана 70-годдзю беларускага археолага, кандыдата гістарычных навук Міхаіла Іванавіча Лашанкова.

 

У працы круглага стала прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі факультэта, а таксама прадстаўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэмы, якія абмяркоўваліся пад час працы круглага стала, былі звязаны з палебатанічнымі даследаваннямі на помніках археалогіі (Касюк А. Ф., і Гаршкоў А. Дз.), з’яўленню земляробства на тэрыторыі Беларусі (Жабінскі П.В.), уздзеянню ўжывання хлеба на зубы чалавека (Каспер М.С.). Такі напрамак працы круглага стала быў выбраны невыпадкова, а ў сувязі з выхадам у свет кнігі М. І. Лашанкова “Археоботанические коллекции Беларуси”. Пад час працы круглага стала адбылася прэзентацыя книгі, а адзін экзэмпляр дадзенай манаграфіі, з аўтарскім надпісам быў перададзены ў бібліятэку кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных дысцыплін. Неабходна адзначыць, што на кафедры сабрана ўнікальная калекцыя кніг па археалогіі Усходняй Еўропы, што дазваляе палепшыць эфектыўнасць навукова-даследчай працы студэнтаў.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/8014.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/8015.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/8016.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/8017.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/8018.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/8019.JPG

 

Вход на сайт