"Я хацеў бы спаткацца з Вамі…"

16 лістапада 2021 года ў Новым замку ўрачыста завяршылася святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Творчая вечарына “Я хацеў бы спаткацца з Вамі…” аб’яднала многіх знаўцаў творчасці М. Багдановіча. Студэнты спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы свята.

 

Студэнтка 2 курса Вялічка Яна прачытала рамантычны верш “Агата”, студэнтка 4 курса Дудзінская Анастасія ўскалыхнула залу вясёлай “Лявоніхай”, квартэт студэнтаў (Алыцкі Ігнат, Кавалеўскі Дзмітрый, Смолік Уладзіслаў, Ханевіч Павел) выступіў у інсцэніроўцы “Апокрыфа”. Радасць свята паэзіі са студэнтамі раздзялілі выкладчыкі кафедры турызму і культурнай спадчыны Грыгарчук Р.С., Жылко У.А. і Чувак С.В.

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/7064.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/7065.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/7066.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/7067.png

Вход на сайт