«Чароўны вечар беларускай класікі»

9 снежня ў рамках рэалізацыі праекта "Жывая гісторыя" ў галоўным корпусе Гродзенкага ўніверсітэта адбыўся паэтычны конкурс "Чароўны вечар беларускай класікі", які быў прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Усё сваё жыццё паэт прысвяціў беларускай культуры, роднай мове і любым сэрцу мясцінам. Беларускі народ вельмі багаты на духоўныя каштоўнасці, якія трэба захаваць, і паэтычны вечар стаў падцверджаннем багацця душы студэнтаў і выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта.

 

На мерапрыестве прагучалі вядомыя творы Максіма Багдановіча, сярод якіх “Раманс” “Спадчына” “Зорка Венера”, “Слуцкія Ткачыхі “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...”, “Па-над белым пухам вішняў...” “Агата” и шмат іншых натхнёных твораў беларускага класіка.

У паэтычным конкурсе "Чароўны вечар беларускай класікі" актыўны ўдзел прынялі студэнты 2 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» Вялічка Яна і Лісавец Уладзімір, спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" Саковіч Вераніка і Дулько Арына студэнтка 2 курса спецыяльнасці "Журналістыка".

Акрамя студэнтаў у паэтычным вечары беларускай класікі, прысвечаным 130-аму дню нараджэнню Максіма Багдановіча актыўны ўдзел прынялі выкладчыкі кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін  А. М. Загідулін, А. С. Горны, С. В. Сілава.

Вялічка Яна за выкананне натхнённага твора Максіма Багдановіча “Агата” атрымала перамогу ў намінацыі «За арыгінальнасць».

Жадаем далейшых поспехаў таленавітым студэнтам і выкладчыкам, закаханым у беларускую класіку, прыгажосць роднай мовы і спадчыну шматлікіх беларускіх твораў.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/7036.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/7037.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/7038.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/7039.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/7040.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/7041.jpg

 

 

Вход на сайт