Фонд прафесара Івана Коўкеля

У лістападзе 2021 г. у Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці быў утвораны фонд прафесара Івана Іванавіча Коўкеля. Год таму дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны па просьбе дачкі гісторыка Ліліі Коўкель перадаў у архіў яго дакументы асабістага паходжання. У ходзе першапачатковага разбору дакументаў, навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, якую праводзілі супрацоўнікі архіва пры дапамозе Аляксандра Горнага была складзена вопіс № 1 фонда № 1124 (храналагічныя рамкі 1960-2008 гады) у колькасці 88 спраў і 565 дакументаў.

У асноўным архіў прафесара Коўкеля прадстаўлены рукапісамі манаграфій, артыкулаў, рэцэнзій, дакументамі аб навуковай і грамадскай дзейнасці, біяграфічнымі дакументамі, а таксама дакументамі, сабранымі І.І. Коўкелем падчас яго навуковай работы.

 

Прафесар Іван Іванавіч Коўкель працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 1972 г. на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры гісторыі СССР і БССР, кафедры гісторыі БССР. З 1992 па 2009 г. - прафесар кафедры гісторыі Беларусі. Аўтар каля 6 манаграфій, 13 вучэбных дапаможнікаў, 150 навуковых артыкулаў. Даследаваў гісторыю беларускага нацыянальнага руху, гісторыю палітычных партый і грамадскіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі.

 

Вход на сайт