Студэнцкі навуковы калектыў "АРХЕАЛАГІЧНЫ ГУРТОК" праводзіць завяршальныя працы ў 2021 годзе
З 22-га па 25 лістапада сябры СНК “Археалагічны гурток” прынялі ўдзел у рабоце міжнароднай археалагічнай школы. Мерапрыемства пад назвай “GERMANIA, SLAVICA, POLONIA RUTHENICA у кантэксце сярэднявечнай еўрапейзацыі” праводзілася онлайн на базе платформы ZOOM, з’яўляецца сумеснай польска-нямецка-беларуска-украінскай ініцыятывай і арганізавана акадэмічнымі і адукацыйнымі цэнтрамі з мэтай пашырэння навуковой інфармацыі аб археалагічных даследаваннях у краінах Еўропы. Пад час працы міжнароднай археалагічнай школы, студэнты змаглі паслухаць даклады па праблемах, звязанных з вывучэннем ранніх славян на тэрыторыі Беларускага Палесся, вынікамі даследаванняў сярэднявечных гарадзішчаў у Польшчы, прымяненнем неінвазіўных метадаў у археалогіі і інш.
5 снежня 2021 г. сябры СНК “Археалагічны гурток” прынялі ўдзел у археалагічных даследаваннях на помніку Гродна 16. Работамі па вывучэнню археалагічнага аб’екта кіраваў старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін магістр гістарычных навук Гаршкоў А.Д.
Археалагічны помнік Гродна16 размешчаны ў лесапарку Пышкі на правым беразе р. Нёман, каля турбазы “Мелавыя горы”. Адкрты ён быў у 2020 г., дзе былі зафіксаваны напластаванні бронзавага, жалезнага вякоў і сярэднявечча. Сёлета, было вырашана правесці дадатковую шурфоўку з мэтай вызначэння межаў помніка, а таксама скласці тапаграфічны план паселішча.
Дадзеныя працы з’яўляюцца апошнімі ў 2021 г. Далей сябраў гуртка чакае ўдзел у камеральнай апрацоўцы матэрыялаў назвапашных за палявы сезон, некаторыя з якіх, яны змогуць выкарыстаць пры напісанні сваіх курсавых прац.
Студэнцкі навуковы калектыў “АРХЕАЛАГІЧНЫ ГУРТОК” віншуе ўсіх аматараў даўніны з калядамі, Новым годам і запрашае прыняць удзел у дзейнасці гуртка ў 2022 годзе.