Фільм, які адкажа на вашы пытанні: кінапрагляд у межах пасяджэння кінаклуба “Кола”

25 лістапада на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося чарговае пасяджэнне факультэцкага кінаклуба “Кола”. Па прапанове студэнтаў кінаклуб пазнаёміў з амерыканскім  камп’ютарным анімацыйным фільмам “Душа” і, як заўсёды, у беларускамоўнай агучцы.  Мультфільм з бюджэтам у 150 млн долараў стаў пераможцам Оскара ў катэгорыях “Лепшая музыка да фільма” і “Лепшы анімацыйны фільм”.

 

Яркі і цікавы сюжэт, ёсць пра што падумаць. Галоўны герой – школьны настаўнік музыкі Джо Гарднер, які захапляецца джазам. Аднойчы яму пашанцавала і ён павінен сыграць у вядомай групе... Але выпадкова трапляе ў свет, дзе зараджаюцца душы, іх характары, інтарэсы, мары. Ці зможа ён вярнуцца ў сваё цела і хто яму дапаможа?

Пасяджэнне клуба ўключае абмеркаванне праблематыкі і мастацка-эстэтычнай спецыфікі фільма. Удзельнікі прагляду актыўна дзяліліся сваімі пачуццямі, эмоцыямі і думкамі, выкліканымі кінастужкай.  Чакаем вас у госці на нашы наступныя кінапаказы.

                                                                               Нікуліна Дзіяна,

старшыня кінаклуба

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6947.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6948.jpg

Вход на сайт