Краязнаўчая гульня "Мой Гродна"
25 лістапада кафедра турызму і культурнай спадчыны сумесна са студэнцкім прафсаюзным камітэтам універсітэта распачала падрыхтоўку вучняў школ горада Гродна да чарговай, 26-й гарадской краязнаўчай гульні «Мой Гродна» (Я этим городом храним).
Важным элементам гэтай падрыхтоўкі з’яўляюцца заняткі са знатнымі гродзенскімі краязнаўцамі. Першая on-line сустрэча была арганізавана з вядомым гродзенскім ваенным гісторыкам, краязнаўцам і настаўнікам гімназіі №4 г. Гродна Дзмітрыем Люцікам. На працягу амаль двух гадзін удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з вялікай колькасццю «дробязяў» ваеннай гісторыі Гродна розных часоў. Радуе, што на сустрэчы былі заўважаны і нашы студэнты турыстычнай спецыяльнсці. Бясспрэчна, такія экскурсы ў мінуўшчыну і сучаснасць Гродна — карысная магчымасць для пашырэшння эрудыцыі будучых тураператараў і экскурсаводаў. Трэба адзначыць, што ўся сустрэча была запісана і будзе магчыма для наступнага прагляду на старонцы студэнцкага прафкаму.
Падобныя сустрэчы плануецца праводзіць штомесяц да самой краязнаўчай гульні ў красавіку.