Палявыя даследаванні археалагічнага гуртка
20 лістапада 2021 г. сябры СНК “Археалагічны гурток” прынялі ўдзел у археалагічных даследаваннях на помніку Гродна 27. Работамі па вывучэнню археалагічнага аб’екта кіраваў старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін магістр Гаршкоў А.Д.
Археалагічны помнік Гродна 27 знаходзіцца на тэрыторыі мікрараёна Кульбакі і быў адкрыты летам 2021 г. Цяпер на ім былі закладзены некалькі шурфоў, якія дазволілі прасачыць і зафіксаваць стратыграфію помніка, атрымаць калекцыю крамянёвых і керамічных вырабаў. На падставе атрыманых матэрыялаў можна ахарактарызаваць жыццё чалавека на гэтай мясцовасці ў першабытны час. Запрашаем прыняць удзел у археалагічным даследаванні Гродзеншчыны разам з СНК “Археалагічны гурток”.
Павел Жабінскі, студэнт 2 курса, сябра Археалагічнага гуртка