Экскурсія гуртка НіКа па старым гродзенскім некропалі

17 лістапада 2021 г. у рамках плана работы студэнцкага навукова-даследчага гуртка НіКа была праведзена краязнаўчая экскурсія па старых праваслаўных і каталіцкіх могілках Гродна на вуліцы Антонава. Экскурсію праводзіў навуковы кіраўнік гуртка Аляксандр Горны. Студэнты-сябры гуртка даведаліся аб гісторыі стварэння гэтага некропаля, наведалі пахаванні вядомых постацей гісторыі горада Гродна ў розныя перыяды.

 

Экскурсія выклікала жывую зацікаўленасць у студэнтаў, Паказальна, што акрамя сябраў гуртка, у ёй прымалі ўдзел студэнты іншых спецыяльнасцей нашага факультэта, выпускнікі факультэта, а таксама студэнты факультэта мастацтва і дызайну.

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6873.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6874.jpg

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6875.jpg

Вход на сайт