Лекцыя ва Уладзімірскай царкве Гродна
31 лістапада Беларуская Праваслаўная Царква адзначае дзень памяці навамучанікаў беларускай зямлі. З гэтай нагоды ў рамках праграмы супрацоўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіі БПЦ у Свята-Уладзімірскай царкве прачытаў лекцыю дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны. У сваёй лекцыі для прыхаджан і навучэнцаў нядзельнай школы гісторык адлюстраваў лёсы праваслаўных святароў - ураджэнцаў Гродзеншчыны, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій у ХХ стагоддзі.