Пачынаць трэба з прыгожага
28 кастрычніка студэнты 1-га курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць” у ходзе краязнаўчага навучання наведалі найстаражытны хрысціянскі храм Гродзеншчыны – Каложу. Знаёмства з гісторыяй і архітэктурай Барысаглебскай ( Каложскай) царквы – лагічны пачатак знаёмства з гісторыяй і культурай Гродна.
Каложская царква, як адзін з самых галоўных турыстычных аб’ектаў горада, увабрала ў сябе літаральна ўсе аспекты нашай мінуўшчыныі: і гісторыю дойлідства, і гісторыю войн, і лёсы людзей. Таму дэталёвае знаёмтсва з храмам стала лагічным крокам ў занятках па “Краязнаўству” і “Музеязнаўству”, якія значацца ў праграме сёняшніх першакурснікаў. Наведванню Каложскай царквы спадарожнічалі веды пра наваколле храма – мясцовасць, якая, таксама, з’яўляецца абавязковай часткаю гродзенскіх турыстычных маршрутаў. Вывучэнне гісторыі і культуры Гродна - гэта той элемент турыстычнай адукацыі гродзенскіх студэнтаў, які дазволіць ім не толькі ажыццяўляць турыстычнае абслугоўванне ў самім горадзе, але і атрымаць неабходныя веды і навыкі для арганізацыі ўнутранняга і ўязднога турызму ў самых розных частках нашай краіны.