Памежжа аб’ядноўвае

22 кастрычніка ў сценах універстэта адбылася міжнародная  навукова-практычная канферэнцыя “Эліза Ажэшка і Людвіг Заменгоф у эстэтычнай прасторы памежжа”. Канферэнцыя была арганізавана рабочай камандай праекту (С.В. Ганчар, В.Р. Карнялюк, А.П. Нялепка, С.А. Федута) філалагічнага факультэта і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму нашага ўніверсітэта ў рамках  праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Элізы Ажэшкі і Людвіга Заменгофа ў Гродне і Беластоку» праграме трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства  Польшча-Беларусь-Украіна на 2014-2020 гг. З боку другога бенефіцыянта праекту – Універсітэта ў Беластоку – актыўна спрыяла арганізацыі канферэнцыі праф. А. Яніцкая, а так сама метадыст Гарадскога метадычна-кансультацыйнага цэнтра ў Беластоку Г. Давідовіч.

 

У канферэнцыі прынялі ўдзел 19 навукоўцаў з Беларусі і Польшчы, якія прадставілі вынікі сваіх  даследаванняў, прысвечаных постацям Элізы Ажэшка і Людвіга Заменгофа. Тэмы навуковых дакладаў адлюстроўвалі праблематыку літаратуразнаўства, лінгвістыкі, гісторыі, культуралогіі, турыстыкі і краязнаўства. Такі спектр узнятых на канферэнцыі  тэм, сведчыць пра актуальнасць як агульнай тэмы канферэнцыі, так і ўсяго праекту.

Сярод выступоўцаў, прадстаўнікамі ГрДзУ імя Янкі Купалы былі: С.У. Амелька, А.І. Білюценка, С.В. Ганчар, С.У. Данскіх, У.Я. Лявшук, А.П. Нелепка,  С.В. Чувак, А.А. Шаўцова, Ю.Г. Ярмак. Так сама прадставілі свае даклады Прадстаўнікі Ўніверсітэта ў Беластоку (А. Яніцкая, П. Вайцехоўскі, Д. Пяхота, П. Сухадольскі), і Ягелонскага Ўніверсітэта ў Кракаве (Э. Скарупа). Нельга абысці ўвагай выступленні прф. С. Мусіенкі, кіраўнік аддзела замежнай літаратуры  ГАНБ імя Я.Ф. Карскага (Гродна) Л. Лотыш, гіторыка, краязнаўцы і экскурсавода С. Словік (Гродна).

Матэрыяльным плёнам дадзенага спаткання павінна стаць калектыўная манаграфія, складзеная з тэкстаў  навукоўцаў-удзельнікаў канферэнцыі, якая запланавана да выхаду ў свет у рамках міжнароднага праекту.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6774.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6775.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6776.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6777.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6778.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6779.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6780.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6781.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6782.jpg

Вход на сайт