Гімн жанчыне з вялікім сэрцам: кінапрагляд у межах пасяджэння кінаклуба “Кола”
14 кастрычніка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося пасяджэнне факультэцкага кінаклуба “Кола”. Кінаклуб пазнаёміў студэнтаў і выкладчыкаў з шэдэўрам сусветнага кіно – стужкай “Жонка наглядчыка заапарка” (2017) у беларускамоўнай агучцы.
Фільм пра Другую сусветную вайну і генацыд яўрэеў, новая класіка пра старое і вядомае, які будуць помніць і глядзець праз дзесяцігоддзі. Фільм шматслойны, на паверхні ляжыць тэма геноцыду, крыху глыбей – жывёлы лепшыя за людзей, а яшчэ далей – вобраз вельмі моцнай жанчыны. Кінапаказ выклікаў моцныя эмоцыі, ад замілавання да да слёз жаху.
Пасяджэнне клуба ўключае абмеркаванне праблематыкі і мастацка-эстэтычнай спецыфікі фільма. Удзельнікі прагляду актыўна дзяліліся сваімі пачуццямі, эмоцыямі і думкамі, выкліканымі кінастужкай. Чакаем вас у госці на нашы наступныя кінапаказы.
Нікуліна Дзіяна,
старшыня кінаклуба