Прэзентацыя манаграфіі В.А. Белазаровіча
6 кастрычніка 2021 г. студэнцкі навукова-даследчы гурток "НіКа" распачаў новы сезон цыкла публічных дыскусій "Інтэлектуальныя серады". Перад студэнтамі-сябрамі гуртка, а таксама выкладчыкамі выступіў дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, кандыдат гістарычных навук В. А. Белазаровіч, які прэзентаваў сваю манаграфію "Формирование и развитие концепции истории Беларуси в отечественой историографии (вторая половина XIX - начало XXI века)".
Аўтар акцэнтаваў увагу на асноўныя канцэпцыі гісторыі Беларусі, якія былі распрацаваны айчынымі гісторыкамі на працягу больш чым стагоддзя развіцця беларускай гістарыяграфіі, падзяліўся цікавымі фактамі аб жыцці і дзейнасці беларускіх гісторыкаў. Прэзентацыя выклікала жывую зацікаўленасць сярод слухачоў, пацвярджэннем чаго былі шматлікія пытанні як студэнтаў, так і выкладчыкаў. Мадэратарам мерапрыемства выступіў кандыдат гістарычных навук Аляксандр Горны.
Яўген Мацута