Экскурсія ў культурны цэнтр Фестывальны
5 кастрычніка студэнты 1 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” пазнаёміліся з вядомай гродзенскай інсталяцыяй “Гродна-МІНІ”, створанай краязнаўцам і педагогам Ігарам Лапехай.
Між іншым, Ігар Лапеха, за створаную мадэль Гродна розных часоў аб’яўлены Гродзенскім гарвыканкамам ў бягучым годзе “Чалавекам года”. Студэнты мелі магчымасць пачуць цікавыя тлумачэнні і аповяды з вуснаў краязнаўца, пазнаёміліся з інтэрактыўнай экскурсіяй, адтрымалі адказы на самыя розныя пытанні, якія датычыліся як гістарычнага развіцця горада, так і асаблівасцеў турыстычнага пазіцыяніравання. Творчая сустрэча стала яшчэ адны крокам ў прафесійным фарміраванні будучых спецыялістаў айчыннай індустрыі турызму пад кіраўніцтвам кандыдата гостарычных навук В.Р. Карнелюка і куратара СДП-ТГ-211, старшага выкладчыка кафедры турызма і культурнай спадчыны Т.М. Баярчук.