Маршрут пастроены...
З 28 па 30 верасня 2021 г. студэнты 1 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» разам з выкладчыкамі кафедры турызму і культурнай спадчыны Карнелюком В.Р. і Жылко У.А. здзейснілі цыкл практычных заняткаў па курсу «Краязнаўства», па азнаямленню і вывучэнню краязнаўчых гісторыка-культурных, музейных і традыцыйных аб’ектаў нашай краіны.
Маршрут практычных заняткаў ахапіў: аграсядзібу Стулы ў Пружанскім раёне, Камянецкую Вежу, Брэсцкую крэпасць, Мотальскі музей народнай творчасці, найноўшы музей гісторыі яўрэяў Беларусі ў Пінску, горад-музей-Пінск, славутасці старажытнага Турава, гомельскі палацава-паркавы комплекс Румянцавых-Паскевічаў і Троіцкі касцёл у Ішкалдзі. Акрамя таго, будучыя спецыялісты ў турыстычнай індустрыі на сабе адчулі і ацанілі выгоды Брэсцкага і Гомельскага абластных цэнтраў турызму і краязнаўства. Асобным элементам практычных заняткаў было кантактаванне з кіроўцам аўтобуса — важны элемент кожнай турыстычнай вандроўкі. Дадзеная практыка — добрые ўводзіны ў турыстыку Беларусі для нашых студэнтаў-пачынальнікаў і падстава для разнастайных іх думак пра іншыя знаёмствы з культурнай спадчынай краіны