УДЗЕЛ ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРЫ ТУРЫЗМУ І КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ Ў РЭСПУБЛІКАНСКІМ СЕМІНАРЫ

22 верасня  выкладчыкі кафедры турызму і культурнай спадчыны  Карнялюк В.Р. і Чувк С.В. прынялі ўдзел у рэспубліканскім семінары ДУ "Нацыянальнае агенства па турызму" – “Развіццё рэлігійнага турызму ў Гродзенскай вобласці”.

 

Тэма семінара – прэзентацыя  распрацаванага Карнелюком В.Р. і  Чувак С.В., па замове нацыянальнага агенства, новага турыстычнага маршрута “Святая радасць Беларусі: канфесійная Навагрудчына”.  Падчас семінару яго ўдзельнікі -  экскурсаводы, супрацоўнікі турыстычных фірм, адміністратары турыстычнай індустрыі  Мінска, Гродна і Навагрудка і іншых рэгіёнаў краіны -  наведалі  Навагрудак, Любчу, Уселюб, Шчорсы, Лаўрышава, Мотчу, Гнесічы, Мір. У гэтых кутках Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў удзельнікі семінара  пазнаёміліся з разнастайнымі турыстычнымі прапановамі гісторыка-канфесійнай тэматыкі. У працэсе   ўсяго выязнога семінара Карнялюк В.Р. і Чувак С.В. вялі  экскурсію, такім чынам ажыццяўляючы апрабацыю новага  турыстычнага прадукта.  З кантрольным тэкстам экскурсіі можна будзе пазнаёміцца на сайце ДУ "Нацыянальнае агенства па турызму". Дадзеная экскурсійная распрацоўка – чарговая  ў дзейнасці  нашых супрацоўнікаў кафедры.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6604.JPG

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6606.JPG

 

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6605.JPG

Вход на сайт