Панэльная дыскусія "17 верасня 1939 года ў гістарычнай памяці беларускага народа"
17 верасня 2021 г. у рамках святкавання Дня народнага адзінства на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылася панэльная дыскусія, прымеркаваная да гэтай гістарычнай даты.
Спікерамі падчас мерапрыемства выступілі эксперты па гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, як прадстаўнікі нашага факультэта (А.М. Загідулін, Э.С. Ярмусік, В.М. Чарапіца), так і запрошаныя госці - прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (С.М. Грэсь) і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (П.Т. Сцяцкевіч). Удзельнікі дыскусіі абмеркавалі палітычнае, эканамічнае і культурнае становішча беларусаў ў міжваеннай Польшчы, нацыянальную і канфесійную палітыку польскіх уладаў, уплыў беларускага нацыянальнага руху на захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, звярнулі ўвагу на розныя ацэнкі даты 17 верасня ў беларускай і замежнай гістарыяграфіі. Мадэратарам мерапрыемства выступіў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.С. Горны.