Конкурс дэкламатараў беларускай паэзіі «…больш з табою ўжо ніколі я не разлучуся»

16 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся конкурс дэкламатараў беларускай паэзіі «…больш з табою ўжо ніколі я не разлучуся», прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Конкурс аб’яднаў звыш 30 удзельнікаў. Студэнты розных факультэтаў: філалагічнага, юрыдычнага, педагагічнага, фізіка-тэхнічнага, факультэтаў гісторыі, камунікацыі і турызму, эканомікі і кіравання, а таксама навучэнцы Гуманітарнага, Тэхналагічнага і Ваўкавыскага ўніверсітэцкіх каледжаў спаборнічалі ў майстэрстве валодання беларускім вершаваным словам.

 

Кампетэнтнае журы у складзе літаратурнага крытыка, члена Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дацэнта кафедры беларускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук Руслана Канстанцінавіча Казлоўскага; паэтэсы, члена Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшага выкладчыка кафедры беларускай філалогіі Святланы Мікалаеўны Тарасавай; дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдата гістарычных навук Аляксея Мікалаевіча Загідуліна; старшыні Каардынацыйнага студэнцкага савета Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Веранікі Міхайлаўны Басінскай, якое ўзначальваў паэт, публіцыст, літаратурны крытык, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Мікалаевіч Радзівончык вызначыла найлепшых.

Перамогу атрымала навучэнка Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Абрамчык Ангеліна. 2-е месца падзялілі Ляцэвіч Дар'я, студэнтка філалагічнага факультэт а і Шувалава Святлана, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. 3-е месца занялі Качан Ксенія, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Хмяльніцкі Мікіта, студэнт педагагічнага факультэта і Валынава Вераніка, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Спецыялны прыз ад Старшыні журы паэта Дзмітрыя Радзівончыка – зборнік крытычных эсэ «Навстречу попутному ветру» – атрымала Аплевіч Дзіяна, студэнтка фізіка-тэхнічнага факультэта, адзіная ўдзельніца конкурса, якая выступала з вершам уласнага сачынення.

Вход на сайт