МІЖНАРОДНЫ КРУГЛЫ СТОЛ ПА ПРАЕКТУ ПРАГРЫМЫ “ПОЛЬШЧА-БЕЛАРУСЬ-УКРАІНА 2014-2020”

10 верасня ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў фармаце on-lineа дбыўся міжнародны круглы стол з удзелам выкладчыкаў і студэнтаў ГрДУ і Беластокскага ўніверсітэта. Круглы стол з’яўляецца часткаю рэалізацыі міжнароднага праекту «Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Элізы Ажэшкі і Людвіка Заменгофа ў Гроднаі Беластоку”, які рэалізуецца ў межах Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна на 2014-2020 гг.

 

         Тэмай круглага стала было “Эліза Ажэшка і Людвік Заменгоф: Памежжа і свет. Аспекты і  меркаванні”. У сустрэчы з польскага боку прынялі ўдзел доктар габіт. А. Яніцкая, доктар габіт. В. Жэлязны, доктар Г. Давідовіч,  магістр А. Кайданоўская, актывіст беластокскага таварыства эсперантыстаў Н. Петухоўская. З беларускага боку – арганізатарамі былі дэкан філалагічнага факультэта С.В. Ганчар, дацэнт А.П. Нялепка, дацэнт В.Р. Карнялюк. У сустрэчы прынялі ўдзел студэнты І курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” і  студэнты-філолагі IV курса. Таксама прысутнічалі і бралі ўдзел ў дыскусіі супрацоўнікі кафедры польскай філалогіі дац.  Ж. Буглак і магістр А. Шаўцова. Магчымасць віртуальна прысутнічаць на спатканні мелі і здейснілі і іншыя зацікаўленыя асобы.

         Цягам двух с паловаю гадзін удзельнікі круглала стала знаёміліся з   дакладамі і прэзентацыямі польскіх выступоўцаў, якія адлюстроўвалі   розныя аспекты вывучэння і мемарыялізацыі жыцця і дзейнасці  стваральніка мовы эсперанта Людвіка Заменгофа: “Беласток часоў Л. Заменгофа”, “Заменгоф – вядомы і невядомы”, “Мемарыялізацыя  Л. Заменгофа:  калекцыі Беластоцкага центра культуры”, “Прапаганда ідэй Л. Заменгофа у практыцы эсперантыстаў”.

         На круглым стале былі прадстаўлены матэрыялы турыстычнага буклету, які ствараецца  беластокскімі партнёрамі праекту. Змест буклету –  мясціны Беластока і Гродна, звязаныя з Э. Ажэшкай і Л. Заменгофам.

         Са зместам круглала стала ў запісы можна будзе ў хуткім часе азнаёміцца на адмысловым сайце-праекту.

          Прадстаўнікі рабочай каманды праекта ГрДУ імя Янкі Купалы пазнаёмілі ўдзельнікаў круглала стала з ходам ажыцяўлення праекту і запрасілі на навуковую канферэнцыю, запланаваную на 22 кастрычніка бягучага года.

         Здейсненая on-line міжнародная сустрэча – чарговая добрая нагода, якая сведчыць пра шматлікія сувязі, якія звязваюць Гродзеншчыну і Падляшша, Беларусь і Польшчу.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6542.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6543.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6544.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6545.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6546.jpg

 

Вход на сайт