Творчая сустрэча з Сяргеем Плыткевічам
4 чэрвеня адбылася творчая сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» са знакамітым беларускім журналістам, фатографам і вандроўнікам Сяргеям Плыткевічам.
На сустрэчы, арганізаванай Карнелюком В.Р. і Чувак С.В., стваральнік такіх інфармацыйных рэсурсаў, як «Турызм і адпачынак (Tio BY), «WILDLIFE.BY», «Дикая природа Беларуси», «Планета BELARUS», кіраўнік інфармацыйна-выдавецкай кампаніі «РыфТур», Сяргей Плыткевіч пазнаёміў прысутных са сваім жыццёвым досведам, які ўмясціў актыўную журналістыку на мяжы 80-90-х гг. ХХ ст, экстрымальныя вандроўкі па краінах былога СССР і дальняму замежжу, фотафіксаванне Чарнобыльскай зоны, а таксама фота-знаёмства з ўсімі куточкамі нашай Беларусі. Вынікам такога знаёмства сталі згаданыя інфармацыйныя рэсурсы, бліскучыя здымкі роднай прыроды, адкрыццё цудаў Беларусі для яе жыхароў і гасцей.-турыстаў. Рэдкая магчымасць непасрэднага кантакту з вядомай медыйнай асобай нашай краіны, чалавекам, які з’яўляецца сапраўдным рухавіком нацыянальнага турызму — добрая падстава будучым спецыялістам у турызме для новых матывацый ў прафесійным удасканаленні.