Вандроўкі па нязведаных ваколіцах. Як мы адкрывалі Беларусь

У суботу 29 мая студэнты і выкладчыкі нашага факультэта выправіліся ў дарогу Ваўкавыск – Падароск – Ружаны – Косава, настроеныя на адпачынак перад ужо такой блізкай сесіяй.

 

Мы лічылі прыступкі на вяршыню Шведскай гары, прасілі падтрымкі і шанцавання ў воўка, разглядалі алтар ў самым вялікім у Беларусі драўляным барочным касцёле, параўноўвалі розныя партрэты Напалеона, слухалі пра ўзнікненне Ізабеліна і легенды пра заснаванне Ружан, бачылі маёнткі і палацы, здзіўляліся і задумваліся пра час і лёсы людзей. Наш неверагодны і так прафесійна зладжаны (дзякуем!) квэст па гісторыі Беларусі быў звязаны з іменамі Сапегаў і Бохвіцаў, Касцюшкі і Баграціёна, прывеў і на старажытны дзяцінец, і ў шыкоўны палац, дазволіў пабачыць і праявы заняпаду, і сімвалы росквіту.

– Нам вельмі спадабалася! – казалі адны ўдзельнікі падарожжа, нават і не шукаючы больш дакладнага адказу на пытанне пра найвялікшыя ўражанні.

– Нам усё-усё спадабалася, а як інакш, нідзе больш не былі! – казалі іншыя, спадзеючыся, напэўна, пачуць запрашэнне на новыя вандроўкі.

– Падароск – гэта самыя моцныя і незабыўныя ўражанні! – з такім меркаваннем пагадзіліся ўсе. Гэта таленавітыя людзі і іх ўлюбёнасць у сваю справу, чароўныя малюнкі на старажытных сценах і вельмі незвычайнае ўвасабленне ідэі ўшанавання мінулага. Усё гэта музей шляхты! Вельмі рэкамендуем)

Нашае захапленне ўсім, што бачылі і чулі, мае спадзяванне на развіццё)

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6420.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6421.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6422.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6423.jpg

Вход на сайт