Краязнаўчая гарадская гульня «Мой Гродна»

27 мая адбылася краязнаўчая  гарадская гульня «Мой Гродна», у якой прыняла ўдзел 11 каманд школ і гімназій горада Гродна.  Добрая традыцыя, пачатая  25 гадоў таму педагогам  Таццянай  Анатольеўнай Еўдакімівай і яе калегамі, адноўлена   намаганнямі   кафедры турызму  культурнай спадчыны і прафкама студэнтаў нашага ўніверсітэта. 

Пераможцамі гульні сталі  каманды СШ №28 (1 месца), гімназіі №4 (2 месца) і гімназіі №1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна (3 месца). Асобная ўдзячнасць за арганізацыю гульні  Д.М. Трафімовіч, старшыні прафкама студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.    У правядзенні гульні прынялі ўдзел таксама заснавальніца гульні Т.А. Еўдакімава, педагог і краязнаўца І.Р. Лапеха, дацэнт кафедры турызм і гасціннасць В.Р. Карнялюк, а таксама  студэнты-валанцёры, сярод якіх студэнты  спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» — Талсташэява Руслана, Алыцкі Ігнат, Баркоўская Карына, Вайтовіч Ульяна,  Ерчык  Дзяніс, Далгіх Марыя, Смолік Уладзіслаў.

Адноўленая традыцыя мусіць стаць добрым  інтэлектуальным і выхаваўчым набыткам нашага факультэта, ўніверсітэта і ўсяго горада».

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6413.JPG

 

Вход на сайт