"Інтэлектуальныя серады" гуртка НіКа з Алегам Дзярновічам
5 мая на нашым факультэце адбылося пасяджэнне студэнцкага навукова-даследчага гуртка НіКа. У рамках цыклу публічных дыскусій "Інтэлектуальныя серады", арганізаванага гуртком, перад студэнтамі выступіў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч. Запрошаны госць прадставіў вынікі сваіх даследаванняў па вывучэнню культурна-гістарычнага комплекса "Літва" ў духоўнай спадчыне Беларусі. Мадэратарам дыскусіі выступіў навуковы кіраўнік гуртка Аляксандр Горны.