Вялікая Перамога: вынікі, памяць, урокі...

     Пад такім дэвізам напярэдадні 9 мая ў абласной біблятэцы імя Я.Ф. Карскага адбыўся круглы стол. Яго арганізатарамі былі: кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін і кафедра сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін. Суарганізатарамі выступілі Гродзенская абласная бібліятэка імя Я.Ф. Карскага і Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі і рэлігіі. Удзельнікі – студэнты і выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.  Мерапрыемства праводзілася у рамках навукова – даследчай тэмы “Вялікая Айчынная вайна як канструкт гістарычнай памяці ў сучасных сацыяльных рэаліях”.

 

    Загадчыцай інфармацыйна – бібліяграфічнага аддзела бібліятэкі Здрадоўскай Л.У. быў падрыхтаваны слайд – фільм і кніжная выстава аб вайне. З прывітальным словам да удзельнікаў круглага стала звярнулася дырэктар бібліятэкі Ігнатовіч М.Э. На круглым стале былі прадстаўлены выступленні і прэзентацыі студэнтаў: Мацуты Яўгена - “Сталінград”, Розмысла Ягора - “Курская бітва: погляд з 21 стаглддзя”. Між іншым, прадзед Ягора, таксама Ягор, быў удзельнікам гэтай бітвы. Выклікалі цікавась і іншыя выступленні: “Слонімскае гетта” Багуслаўскага Данііла і “Эскадрылля “Нармандыя - Нёман” у гістарычнай памяці беларускага, рускага і французскага народаў” Балабушкі Алены. На сустрэчы прысутнічала гродзенская пісьменніца, журналіст Шатыронак Ірына Сяргееўна. Яна з’яўляецца аўтарам кнігі “Камандзір”, якая хутка з’явіцца на кніжных паліцах. Кніга  прысвечана камандзіру партызанскага атрада Д.А.Дзенісенка, які дзейнічаў на тэрыторыі Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў. Выступленне І. Шатыронак паказала, колькі яшчэ невядомых старонак вайны чакаюць сваіх даследчыкаў. Успрыяцце вайны сучаснай моладдзю, праблемы фарміравання гістарычнай памяці прагучалі ў выступленнях загадчыка кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін, дацэнта Мысліўца М.Л. і дацэнта Богуш Т.А.

      Размова, якая вялася на круглым стале, выявіла і шэраг праблем. Напрыклад, сучасная моладзь, якая ўсё больш і больш аддаляецца ад часоу  Вялікай Айчыннай вайны, што зразумела, не перажывае яе так эмацыйна, як пакаленні 60-70-х гадоў. Як захаваць і ў якім выглядзе гэтую памяць праз 10, 20 і болей гадоў? Як дапамагчы школьнікам і студэнтам асэнсаваць уклад народаў былога СССР у разгром фашызма? Гэтыя і іншыя пытанні, пакуль што застаюцца рытарычнымі.

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6298.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6299.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6300.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6301.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6302.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6303.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6304.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6305.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6306.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6307.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6308.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6309.jpg

https://fh.grsu.by/images/stories/news/2021/6310.jpg

 

 

Вход на сайт