Выстава "Ad memoriam"
Захаване гістарычнай памяці з'яўляецца неад'емнай часткай працы кожнага гісторыка. І большую адказнасць гэтая праца набывае, калі неабходна захаваць памяць аб сваіх папярэдніках - гісторыках, якія паклалі падмурак гістарычнай адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы. З гэтай нагоды 29 красавіка 2021 г. на нашым факультэце адчынілася выстава "Ad memoriam: Это всё, что останется после меня...", прысвечаная гісторыкам і сацыёлагам ГрДУ імя Янкі Купалы, якіх ужо няма з намі.
У выставе прадстаўлены біяграфіі і фота 27 выкладчыкаў і навукоўцаў, якія былі звязаны з гістарычнымі ці сацыялагічнымі даследаваннямі ў ГрДУ імя Янкі Купалы. У падрыхтоўцы тэкстаў прымалі ўдзел студэнты-гісторыкі 1 курса Я. Мацута, П. Мішкун, П. Шэйбак, дызайн выставы распрацаваны магістранткай кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі К. Гінько. Ідэя і агульная канцэпцыя выставы распрацавана дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А. Горным і дацэнтам кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Н. Казлоўскай.