VIII абласная адкрытая вучнёўская навуковая канферэнцыя па краязнаўству “КРАЙ ГАРАДЗЕНСКІ”
24 красавіка адбылася VIII абласная адкрытая вучнёўская навуковая канферэнцыя па краязнаўству “КРАЙ ГАРАДЗЕНСКІ”. На базе гродзенскай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага па 22 секцыях канферэнцыі ў фармаце on-line члены журы знаёміліся з выступамі і прэзентацыямі школьнікаў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці, школ Віцебскай і Гомельскай абласцей. Усяго ў канферэнцыі прыняла ўдзел 240 вучняў. Гэта самы вялікі краязнаўчы даследчы вучнёўскі форум у краіне.
Канферэнцыя “КРАЙ ГАРАДЗЕНСКІ” традыцыйна праводзіцца пад эгідаю Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўству пры шчыльнай падтрымцы ГрДу імя Я. Купалы.
Штогод дзесяткі выкладчыкаў нашага ўніверсітэта разам з выкладчыкамі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Гродзенскага філіяла “БІП-ІНСТЫТУТ ПРАВАЗНАЎСТВА”, школ горада і вобласці ажыцяўляюць працу дзесяткаў журы канферэнцыі. У 2021 г. такі ўдзел прынялі такія супрацоўнікі нашага і іншых факультэтаў як Данскіх, С.У., Жылко У.А., Ляговіч А.В., Чувак С.В., Ермак Ю.Г., Мыслівец М.Л., Ірха К.М., Васюк Г.В., Жураўлёва Н.Б., Семянчук А.А., Шпакава А.А., Загідулін А.М., Горны А.С., Сілава С.У., Марозава С.В., Амелька С.У., Созінаў А.В., Рыжая А.В., Ляушук У.Я., Карнялюк В.Р.
Асобная ўдзячнасць студэнтам: Талсташэявай Руслане, Далгіх Марыі, Вайтовіч Ульяне - "Турызм і гасціннасць" і Сахедаву Гошы - "Руская філалогія" за руплівасць у неспыннай тэхнічнай падтрымцы on-line камунікацыі ўдзельнікаў канферэнцыі.
Спектр тэматычных накірункаў канферэнцыі робіць дадзеную падзею не толька заўважнай школай краязнаўства Гродзеншчыны, але і патрэбнай прафарыетацыйнай справай.