Выкладчыкі факультэта на агульнаўніверсітэцкім Адзіным дні інфармавання
15 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся агульнарэспубліканскі Адзіны дзень інфармавання. Галоўнай тэмай дадзеных мерапрыемстваў была праблема захавання гістарычнай памяці аб перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. З гэтай нагоды перад студэнтамі розных спецыяльнасцей універсітэта выступіў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.С. Горны, які закрануў найбольш праблемныя моманты гісторыі Другой сусветнай вайны і абазначыў малавядомыя аспекты ў вывучэнні гэтых падзей. Пра механізмы развіцця гістарычнай памяці і яе захаванне ў сучасным беларускім грамадстве студэнцкай аўдыторыі расказаў загадчык кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін М.Л. Мыслівец.
Тэма захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне таксама гучала і падчас Адзінага дня інфармавання для супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы, дзе спікерам выступала дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.М. Абухава. Дадатковая тэма Адзінага дня інфармавання - пажарная бяспека ў Гродзенскай вобласці была адлюстравана ў выступленні кіраўніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь Д.У. Лакізы.